З Днём ведаў!
- Апублікавана 30.08.2024 07:02
Дарагія студэнты, магістранты, аспіранты і выкладчыкі.
Усіх нас - вялікі калектыў БелДУТа - сардэчна віншую з Днём ведаў!
Пачынаецца новы навучальны год. Для ўніверсітэта гэта - новыя мэты і новыя рашэнні, новыя дасягненні і новыя адкрыцці. І, вядома, новыя веды.
Сёння Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту адчыніў дзверы для амаль тысячы першакурснікаў. Да іх – асаблівыя словы віншавання і наказу.
Наш універсітэт правядзе вас ад 1 верасня да самага выпуску па новым для вас свеце вышэйшай адукацыі, даючы ўсё - ад сістэматызаваных ведаў і практычных навыкаў да творчага натхнення і ўсебаковай падтрымкі - для таго, каб вы знайшлі свой шлях у жыцці. І гэта не толькі прафесійны шлях па выбранай спецыяльнасці, але і набыццё ўнутранай апоры і ўпэўненасці на ўсіх дарогах: чалавечых і грамадзянскіх.
Любіце і беражыце ўніверсітэт, сваю радзіму, развівайце, услаўляйце нашу ВНУ і Беларусь сваімі поспехамі і дасягненнямі.
Дзень Ведаў - асаблівы дзень і для прафесарска-выкладчыцкага складу. Няхай вашы прафесійныя навыкі, паважаныя выкладчыкі, куратары, выхавальнікі, бесперапынна дапамагаюць вам перадаваць веды і вопыт моладзі для падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў у абранай вобласці, выхавання сапраўдных патрыётаў роднай зямлі.
Няхай кожны новы дзень будзе напоўнены радасцю пошуку і адкрыццяў.
Жадаю ўсім моцнага здароўя, міру, плённай вучобы, паспяховай працы, шчасця і дабрабыту!
Рэктар універсітэта, доктар фізіка-матэматычных навук
Ю. І. КУЛАЖАНКА
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter