З Днём народнага адзінства!


Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы, студэнты, магістранты, аспіранты, курсанты і афіцэры, выкладчыкі і супрацоўнікі!

Ад усяго сэрца віншую Вас са святам - Днём народнага адзінства. 

Гэтае свята, якое служыць сімвалам урачыстасці галоўных чалавечых і грамадзянскіх каштоўнасцяў, абапіраецца на шэраг самых складаных і драматычных гістарычных падзей, якія выпалі на долю Беларусі ў барацьбе за незалежнасць і мір, - ад 17 верасня далёкага 1939-га да падзей Вялікай Айчыннай і аж да нашых дзён. І гэты цяжкі шлях беларусы прайшлі, свята захоўваючы сваю нацыянальную годнасць і вернасць сваёй Радзіме.

«Мы гаспадары ў гэтай краіне. І мы павінны быць гаспадарамі!»  - словы Прэзідэнта Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі на педагагічным савеце. Гаспадары нашай краіны-гэта яе народ. Народ, які згуртаваны ў памкненнях і клопатах пра шчасце і дабрабыце свайго дома. Гэтая згуртаванасць, згода і салідарнасць з'яўляюцца асновай для ўстойлівага развіцця і забеспячэння бяспекі сваёй сям'і, свайго універсітэта, свайго горада, сваёй краіны.

Я ганаруся тым, што людзі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту з'яўляюцца згуртаванымі, якія разумеюць значэнне і неабходнасць быць адзінымі, салідарнымі і сваімі справамі нязменна ўмацоўваюць падмурак, на якім стаіць наша сучасная і суверэнная дзяржава.

Разам мы прайшлі многае, сваёй працай уносячы ўклад у мірную і паспяховую будучыню, пераадолелі цяжкасці, падстаўляючы плячо адзін аднаму ў патрэбны момант, і дамагліся высокіх вынікаў. Разам, я ўпэўнены, мы будзем і надалей берагчы ўсё тое, што робіць нас людзьмі сваёй краіны.

Жадаю моцнага здароўя, міру, дабра і дабрабыту. Няхай усім нам спадарожнічае поспех у вучобе, працы! Разам-за моцную і квітнеючую Беларусь!

Рэктар 
доктар фiзiка-матэматычных навук
Ю. I. КУЛАЖАНКА

 

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter