З Днём маці!


Дзень маці - гэта увасабленне глыбокай павагі да жанчыны, якая гадуе і выхоўвае чалавека.

Шчасце, подзвіг і найвышэйшая адказнасць - быць маці.

Гэтая святая місія - даваць жыццё, любоў, клопат, але таксама і ўрокі маральнасці і галоўных каштоўнасцяў - місія мацярынства.

Дарагія жанчыны, дзякуй Вам за тый бясконцы клопат пра дзяцей, за мудрасць і выхаванне, дзякуючы якім наша моладзь ідзе верным шляхам і дасягае самых высакародных мэтаў.

Ад усяго сэрца жадаю вам моцнага здароўя, міру, упэўненасці ў заўтрашнім дні і, вядома, цярпення, бо без яго нялёгка несці ганаровае званне «МАМА»!

 

Рэктар універсітэта
доктар фізіка-матэматычных навук
Ю. І .КУЛАЖАНКА

Ад рэктарата накіраваны больш за 40 падзячных лістоў па месцы жыхарства мамам студэнтаў імянных стыпендыятаў, больш за 40 лістоў адпраўленыя па месцы працы. Больш за 400 падзячных лістоў атрымаюць маці лепшых студэнтаў ад кіраўніцтва дэканатаў.

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter