З Днём бацькі!


Абавязак быць бацькам мужчына нясе з гонарам.

Тата-гэта прыклад і выключны аўтарытэт для дзіцяці. Уся сям'я, колькі чалавек бы ў ёй ні было, бачыць у мужчыне гарант абароны і ўпэўненасці.

Тыдзень бацькоўскай любові пачынаецца Днём маці і заканчваецца Днём бацькі вельмі сімвалічна. Любоў, клопат, дапамога, цярпенне, мудрасць і ўсё, што ўключае ў сябе выхаванне дзяцей, перадаюцца ад мамы да таты і назад ад таты да мамы, як па нябачным ніткам, ствараючы тую жыццёва неабходную падтрымку для дзіцяці, якая вядзе яго ў жыццё і робіць годным чалавекам.

Бацькі, якія свядома выконваюць сваю ролю, закладваюць падмурак маральнасці і прыстойнасці, беражліва ставяцца да фарміравання ўсіх складнікаў развіцця свайго сына ці дачкі, маральных, фізічных, грамадзянскіх, заслугоўваюць павагі і пашаны. Ім гаворым мы дзякуй за выхаванне дзяцей, за тое, што менавіта яны ў самыя складаныя моманты гатовыя аказаць дапамогу, паказаць арыенцір і быць прыкладам.

З глыбокай павагай віншую Вас са святам! Хай у сем'ях пануе мір і любоў. Хай дзеці радуюць вас поспехамі і добрымі справамі!

 

Рэктар універсітэта
доктар фізіка-матэматычных навук
Ю. І. КУЛАЖАНКА

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter