Акцыя «Беларусь-энергаэфектыўная краіна»


Дэпартамент па энергаэфектыўнасці аб'яўляе аб старце рэспубліканскай інфармацыйна – адукацыйнай акцыі «Беларусь-энергаэфектыўная краіна». Далучайцеся!

З 30 кастрычніка па 11 лістапада 2024 года Дэпартамент па энергаэфектыўнасці праводзіць Рэспубліканскую інфармацыйна-адукацыйную акцыю «Беларусь – энергаэфектыўная краіна». Яна прымеркавана да Міжнароднага дня энергазберажэння (11 лістапада).

5

Акцыя праводзіцца ў мэтах рэалізацыі палажэнняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14.06.2007 № 3 «аб прыярытэтных напрамках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы», Закона Рэспублікі Беларусь ад 08.01.2015 № 239-З «Аб энергазберажэнні».

Мэта правядзення акцыі - павышэнне дасведчанасці насельніцтва аб важнасці эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў, магчымых спосабах і метадах іх эканоміі, у тым ліку ў паўсядзённым жыцці і ў побыце, што з'яўляецца значнай мерай у паляпшэнні дабрабыту грамадзян і эканамічнага росту краіны ў цэлым.

Энергазберажэнне ў побыце

Да Міжнароднага дня энергазберажэння Дэпартамент па энергаэфектыўнасці арганізуе цэлы шэраг тэматычных мерапрыемстваў: круглыя сталы, навучальныя семінары – для спецыялістаў; адкрытыя ўрокі і інфармацыйныя гадзіны, інтэлектуальныя гульні, конкурсы і віктарыны – для дзяцей і моладзі; міні-конкурсы – для падпісчыкаў у сацыяльных сетках; гарачыя тэлефонныя лініі – для адказаў на самыя актуальныя пытанні грамадзян і арганізацый; прэс-мерапрыемствы – для прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі.

Мерапрыемствы, якія праводзяцца, накіраваны на прыцягненне ўвагі да пытанняў энергаэфектыўнасці і энергазберажэння, папулярызацыю, у даступнай для шырокага кола грамадзян форме, эканамічных, экалагічных і сацыяльных пераваг энерга - і рэсурсазберагальнага ладу жыцця, умацаванне энергетычнай незалежнасці нашай краіны.

У БелДУТ ў рамках акцыі «Беларусь – энергаэфектыўная краіна» праводзяцца інфармацыйныя сустрэчы з калектывамі кафедраў і факультэтаў, куратарскія гадзіны ў навучальных групах, віктарыны і міні-гульні.

6

 

 

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter