З надыходзячым 2025 годам і Раством Хрыстовым!
- Апублікавана 26.12.2024 17:02
Паважаныя калегі, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы, выкладчыкі, студэнты, курсанты, магістранты, аспіранты, навучэнцы філіялаў-каледжаў!
Кожны мінулы год дае нам бясцэнны вопыт. І кожны з іх паказвае, наколькі важныя і вечныя тыя вечныя каштоўнасці, якія дапамагаюць нам будаваць, дасягаць поспехаў, захоўваць мір і спакой, тварыць, гадаваць новыя пакаленні, жыць.
Мы захапляемся і робім яшчэ больш прыгожым свае гарады, дамы, працоўныя месцы не толькі ў Год малой радзімы. Мы беражліва захоўваем памяць, бясконца ганарымся і без стомы дзякуем нашым продкам, якія прайшлі найцяжэйшы шлях да свабоды і незалежнасці Беларусі, не толькі ў год гістарычнай памяці. Усім народам беражэм мір і згоду, як мы паказалі гэта ўсёй планеце ў Год міру і стварэння. Працавітасцю і стараннасцю азначаем Год якасці і не толькі яго. І галоўнае - мы ў адзінстве ідзем у нагу з часам і ў будучыню.
У адыходзячым годзе мы ўсе, кожны па-свойму, адчулі на сабе хуткаплыннасць часу, хуткасць навукова-тэхнічнага прагрэсу, якая з кожным годам нарастае.
Мы адкрываем новыя спецыяльнасці і прафілізацыі, усталёўваем сувязі з новымі партнёрамі, ўдасканальваем метады і падыходы ў адукацыйным і навуковым працэсе, паляпшаем матэрыяльную базу.
У новым годзе мы чакаем працягу развіцця ўсяго добрага і годнага, што напрацавана вопытам мінулых гадоў, а таксама новых адкрыццяў і дасягненняў, якія і далей будуць весці Беларусь да стабільнага росквіту і поспеху.
Шчыра жадаем усім нам, каб нашы чаканні апраўдаліся. Жадаем усім моцнага здароўя, цяпла, святла, радасці. Новых творчых планаў, сіл і ўмоў для іх ажыццяўлення!
Рэктарат
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter