Да Новага года пачала працу студыя гуказапісу ў БелДУТ


У Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту пачала функцыянаваць студыя гуказапісу.

Студыя размяшчаецца па адрасе Кірава, 34, на цокальным паверсе 4 корпуса каля гардэроба. Уваход ва ўніверсітэт з боку праспекта Перамогі / вул. Кірава.

Паслугі студыі: Запіс вакалу, галасы, дыктарская агучка, запіс аўдыёкніг, рэпартажаў, праца з відэашэрагам з выкарыстаннем вакальнага абсталявання і працоўнай станцыі. Звядзенне. Рэпетыцыйная кропка.

Абсталяванне студыі: мікшэрны пульт Midas MR18, мікрафон студыйны AKG P420, мікрафоны Shure SM57, Shure SM58-LCE, акустычная сістэма JBL 308P MKII, навушнікі AKG, магутны ПК.

Запрашаем усіх зацікаўленых асоб скарыстацца паслугамі нашай студыі.

Кантактны тэлефон: 95-30-77

 

555
556
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter