Са святам, дарагія жанчыны!
- Апублікавана 05.03.2020 08:07
ДАРАГІЯ ЖАНЧЫНЫ!
Шчыра і сардэчна віншую вас з першым вясновым святам - Днём жанчын!
Нашы жанчыны заўсёды адрозніваліся шматлікімі талентамі, працавітасцю, мудрасцю, цярпеннем, адданасцю сям'і. Выказваю дарагім нашым матулям, выдатным жонкам, добрым сёстрам, каханым дачкам сваё захапленне!
Сама прырода распарадзілася так, што жанчынай, яе прыгажосцю, абаяннем, розумам захапляецца моцная палова чалавецтва. Бо жанчына можа калі не ўсё, то вельмі многае.
Без працы жанчын немагчыма ўявіць росквіт роднай Беларусі.
Менавіта жанчыны ўносяць вялікі ўклад у справу нашага універсітэта, рашэнне складаных навуковых і інжынерных задач.
А многія нашы выдатныя студэнткі радуюць нас поспехамі ў вучобе, спорце, мастацтве.
Ад усёй душы жадаю вам, дарагія жанчыны, здароўя, шчасця ў асабістым жыцці, дастатку ў вашых дамах, удачы і поспехаў у працы!
Рэктар універсітэта
доктар фізіка-матэматычных навук
Ю. І. КУЛАЖАНКА
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter