АНЛАЙН-МІТАП у Стартап-школе БелДУТ
- Апублікавана 21.03.2020 15:03
УВАГА! Стартап-школа БелДУТ часова пераходзіць на анлайн мерапрыемствы.
24 сакавіка ў 19:00 Стартап-школа БелДУТ праводзіць АНЛАЙН-МІТАП са спецыялістам па маркетынгу, прадажах і стварэнні асабістага брэнда Андрэем Сідаравым на тэму "Асабісты брэнд = хуткасць”.
Прамоўца распавядзе, як ён пераадолеў шлях ад замкнёнага і сарамлівага інтраверта да камунікабельнага і адкрытага прадпрымальніка з выразным разуменнем прызначэння і бачання сваёй будучыні.
- Што будзе абмяркоўвацца?
- Што такое асабісты брэнд і навошта ён патрэбны;
- Як з дапамогай асабістага брэнда зарабляць у 5 разоў больш;
- Instagram як пляцоўка для развіцця асабістага брэнда;
- Кантэнт у Instagram. Не заліпаць, а ствараць;
- Як набраць падпісчыкаў у 2020 годзе і ці трэба гэта наогул.
Узяць удзел бясплатна могуць усе, хто пажадае.
Для гэтага трэба зарэгістравацца па спасылцы
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter