Са святам 1 траўня!


Вера ў стварэнне, надзея і аптымізм

Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты! Шчыра і сардэчна віншую вас са Святам працы  - 1 Траўня!

Першатравеньскае свята шмат для каго стала сімвалам эпохі, у яго ўкладзеныя чалавечыя каштоўнасці: мір, праца, стварэнне. Гэта магчымасць усвядоміць уласную значнасць у грамадстве, адчуць гонар за асабістыя вынікі працы і вынікі свайго калектыву.

Наша агульнае імкненне годна працаваць, забяспечыць лепшае жыцьцё для дзяцей, ўнукаў, жыць у міры і згодзе служыць надзейным падмуркам для дабрабыту. Разам мы пераадолеем усе цяжкасці. Хай цяперашняе свята станецца яшчэ адной прыступкай у пераўтварэнні нашага жыцця да лепшага, а праца хай прыносіць задавальненне.

Ад усёй душы жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароўя, мірнай працы, рэалізацыі сваіх прафесійных памкненняў.

Рэктар універсітэта
доктар фізіка-матэматычных навук
Ю. І. КУЛАЖАНКА

1maybel

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter