У добры шлях, выпускнікі!


Дарагія выпускнікі! Вось і надышоў дзень вашага развітання з універсітэтам.

Вам адысцi ў самастойнае жыццё. Здаецца, што так хутка і непрыкметна праляцелі студэнцкія гады. Але яны абавязкова пакінуць светлы след у вашай душы, добрыя ўспаміны. За гады студэнцтва многія з вас дасягнулі выдатных поспехаў у вучобе, навуковай рабоце, спорце, творчасці. Мы, вашыя выкладчыкі, шчыра радаваліся вашым поспехам, падтрымлівалі і развівалі вашыя таленты. Тут, у сценах унiверсiтэта, вы здабылі сяброў, а іншыя, напэўна, сустрэлі і сваё каханне.

Дарагія выпускнікі! Сардэчна віншую вас з паспяховай абаронай дыпломных работ і праектаў! Упэўнены, што вы, новае папаўненне маладых спецыялістаў, занясеце дастойны ўклад у развіццё сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага жыцця нашай краіны. Адважвайцеся! І ўсё ў вас атрымаецца!

Ад імя калектыву ўніверсітэта і сябе асабіста жадаю ўсім моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця!

Хай лёгкім і светлым апынецца ваш шлях! Хай аптымізм будзе пастаянным спадарожнікам вашага жыцця!

Рэктар універсітэта
доктар фізіка-матэматычных навук Ю. І. Кулажанка

79

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter