З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь


Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, выкладчыкі, супрацоўнікі, студэнты і курсанты!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Гэтае свята, якое аб'ядноўвае розныя пакаленні, сімвалізуе ўвесь доўгі і няпросты шлях станаўлення нашай дзяржавы, з'яўляецца яркім увасабленнем гераічнага мінулага беларускага народа.

Знамянальна тое, што мы адзначаем яго ў год 75-годдзя перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

У гэты дзень мы аддаём даніну глыбокай павагі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, усім тым, хто, не шкадуючы свайго жыцця, выратаваў планету ад фашызму, падараваў нам права на свабоду, а кожнаму народу - магчымасць абіраць свой шлях развіцця. Нізкі паклон і памяць загінулым! Слава тым, хто ўзняў Беларусь з руін і попелу, адраджаючы краіну ў пасляваенныя гады.

Наш абавязак - берагчы незалежнасць і суверэнітэт краіны, развіваць і ўмацоўваць яе эканамічны дабрабыт. Кожны з нас уносіць свой унёсак у развіццё транспартнага і будаўнічага комплексаў Рэспублікі Беларусь, дзякуючы чаму мы ўпэўнена можам гаварыць аб годнай будучыні.

Шчыра жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, мірнага неба над галавой і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.

Рэктар універсітэта
доктар фізіка-матэматычных навук
Ю. І. КУЛАЖАНКА

dn1

dn

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter