З Днём чыгуначніка!


 Паважаныя калегі, паважаныя працаўнікі і ветэраны стальной магістралі! 

Сардэчна віншую вас з прафесійным святам!

Значнасць чыгуначнага транспарту для эканомікі і сацыяльнага жыцця дзяржавы цяжка пераацаніць. 

Ад бесперабойнага і надзейнага функцыянавання ўсіх звёнаў чыгуначнага транспарту напрамую залежаць дынамічнае развіццё эканомікі нашай краіны, умацаванне міжрэгіянальных і міжнародных сувязяў, паспяховае вырашэнне маштабных сацыяльных задач.

Беларускі дзяржаўны ўнiверсiтэт транспарту з'яўляецца надзейнай кузняй кадраў для Беларускай чыгункі. На сённяшні дзень большасць яе кіраўнікоў - гэта прафесіяналы высокага класа, якія вучыліся ў БелIIЧТ-БелДУТ. 

Прыміце словы сардэчнай падзякі за вашу працу і найвышэйшую адказнасць!

Жадаю вам гладкіх шляхоў і высокіх хуткасцяў. Няхай гарыць зялёнае святло любым вашым распачынанням!

Моцнага здароўя, прафесійнага росту, дабрабыту, міру і сямейнага шчасця!

                      

Рэктар універсітэта
доктар фізіка-матэматычных навук
Ю. І. Кулажанка

parovoz2

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter