Конкурс кандыдатаў у перспектыўны кадравы рэзерв Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта з ліку студэнтаў
- Апублікавана 19.10.2020 08:09
Аб'яўлены конкурс кандыдатаў у перспектыўны кадравы рэзерв Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта з ліку студэнтаў.
Кандыдатам у перспектыўны кадравы рэзерв Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта можа быць студэнт 3–5 (не выпускнога) курса (для тых, хто вучыцца 4 гады, – можна 2 курс).
Патрабаванні да кандыдатаў:
- наяўнасць не менш за 75% адзнак 8, 9 і 10 (астатнія адзнакі не ніжэй за 7),
- удзел у навукова-даследчай і грамадска-масавай рабоце,
- высокі ўзровень развіцця камунікатыўных і арганізатарскіх здольнасцяў,
- валоданне сучаснымі інфармацыйнымі тэхналогіямі, высокі ўзровень развіцця дзелавых i асабiстых якасцей;
- пунктуальнасць;
- уменне прытрымлiвацца субардынацыi;
- знешні выгляд;
- адказнасць ў падпарадкаванні дакументацыі.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 30 верасня 2020 года падаць у аддзел па выхаваўчай рабоце з моладдзю (к. 458 БелДУТ) наступныя дакументы:
- анкетныя дадзеныя па ўстаноўленай форме (запаўняецца ў электронным выглядзе, пасля раздрукоўваецца і прыляпляецца фотаздымак 3×4 (спампаваць форму анкеты);
- характарыстыку за подпісам дэкана;
- выпіску з заліковай кніжкі за чатыры навучальных семестра, што папярэднічаюць конкурсу (калі студэнт 2 курса, – за 2 семестра);
- спіс публікацый (калі ёсць), аформлены ў адпаведнасці з патрабаваннямі ВАК.
Членства ў перспектыўным кадравым рэзерве Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта дае магчымасць прымаць удзел у пасяджэннях Гарадскога і Абласнога выканаўчых камітэтаў, Абласнога i Мясцовых Саветаў дэпутатаў, прайсці павышэнне кваліфікацыі і стажыроўку ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і іншых установах і органах дзяржаўнага кіравання.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter