Транспарт будучыні 2021
- Апублікавана 19.10.2020 14:39
Запрашаем узяць удзел ва ўніверсітэцкім конкурсе «Транспарт будучыні».
Універсітэцкі конкурс «Транспарт будучыні» праводзіцца установай адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту» пры падтрымцы Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь з мэтай актывізацыі навукова-даследчай дзейнасці навучэнцаў і студэнтаў, і стварэння ўмоваў для рэалізацыі творчага патэнцыялу моладзі.
АСНОЎНЫМІ ЗАДАЧАМІ КОНКУРСУ З’ЯЎЛЯЮЦЦА
- прадастаўленне магчымасці ўдзельнікам рэалізаваць творчы патэнцыял шляхам распрацоўкі звязаных з транспартам праектаў, атрымаць іх ацэнку з боку прафесійнай і навуковай супольнасці;
- стварэнне ўмоваў для ўстойлівага прафесійнага развіцця моладзі і папулярызацыі транспартных спецыяльнасцяў;
- выяўленне найбольш таленавітых прадстаўнікоў студэнцкай моладзі, якія маюць цікавасць да інжынернай працы і інавацыйнай дзейнасці, стварэнне ўмоваў для падтрымкі іхняй навукова-тэхнічнай дзейнасці і атрымання інжынернай адукацыі.
КОНКУРС ПРАВОДЗІЦЦА ПА ДВУХ ВІДАХ КОНКУРСНЫХ РАБОТ
- дзеючых мадэляў, макетаў, узораў прапанаванай новай тэхнікі або тэхналагічных працэсаў, звязаных з транспартам (від конкурсу: «Дзеючыя мадэлі і макеты»);
- у форме конкурсу пісьмовых праектаў на тэму ўдасканалення транспартнай тэхнікі і тэхналогій, якія маюць характар інавацыйных прапаноў (від конкурсу: «Праектныя работы»).
Удзельнікі могуць браць удзел у адным з відаў конкурсу па свайму выбару або адначасова ў абодвух з іх, пры гэтым атрыманыя вынікі не сумуюцца і не ўплываюць на вызначэнне пераможцаў.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter