Здароўя ўсім, дабра і аптымізму!
- Апублікавана 24.12.2020 16:40
Дарагія сябры!
Вось і наступаюць усімі любімыя і доўгачаканыя Святы – Новы год і Каляды. Яны нязменна напаўняюць сэрцы людзей светлымі пачуццямі, чаканнем добрых пераменаў і надзеямі на выкананне запаветных жаданняў.
Мы перажываем не просты год, многія падзеі, якія адбываюцца ў краіне і свеце, у той ці іншай ступені адбіваліся на жыцці кожнага з нас. Але традыцыйна, падводзячы вынікі пражытага года, мы накіроўваем думкі ў будучыню, будуем смелыя планы. А цёплая атмасфера навагодніх святаў для ўсіх нас звязана з магчымасцю выказаць самыя добрыя пачуцці сваім родным і сябрам, шчыра пажадаць поспеху і шчасця, дабрабыту, міру і стабільнасці ў сем'ях і ў роднай Беларусі.
Няхай усе нашы крыўды застануцца ў мінулым, а надыходзячы год увасобіць усе нашы мары, напоўніць жыццё новымі дасягненнямі, прыемнымі сустрэчамі, а светлае свята Раства Хрыстова прынясе ўсім цяпло і згоду.
Хай побач заўсёды будуць родныя і мілыя сэрцу людзі!
Усім жадаю моцнага здароўя, дабра і аптымізму!
Рэктар універсітэта,
доктар фізіка-матэматычных навук
Ю. І. КУЛАЖАНКА