VI Усебеларускі народны сход


VI Усебеларускі народны сход плануецца правесці 11-12 лютага 2021 года ў Мінску.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 28 снежня 2020 года падпісаў указ №492 аб скліканні VI Усебеларускага народнага сходу.

На абмеркаванне яго ўдзельнікаў будуць вынесеныя асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады і напрамкі грамадска-палітычнага развіцця краіны.

Рэктар ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту», дэпутат Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў, абраны дэлегатам VI Усебеларускага народнага сходу.

Праца грамадскай прыёмнай па збору прапаноў па актуальных пытаннях развіцця краіны і рэгіёнаў на студзень 2021 г.

14 студзеня 2021 года - Самодум Юрый Генадзьевіч, першы прарэктар ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту», дэпутат Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў.

26 студзеня 2021 года - Кулажанка Юрый Іванавіч, рэктар установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту», дэпутат Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў.

Месца правядзення прыёму: г. Гомель, праспект Перамогі, 19, каб. 107 (адміністрацыя Чыгуначнага раёна г. Гомеля).

Час прыёму: 16.00-18.00 (16.00-17.00 - прамая тэлефонная лінія; 17.00-18.00 - прыём грамадзян).

Кантактны нумар тэлефона: 8 (0232) 33-77-95.

wordПоўны графік працы грамадскай прыёмнай па Гомельскай вобласці

 

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter