З Днём беларускай навукі! Новых ўсім адкрыццяў і дасягненняў!


Паважаныя калегі! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з нашым прафесійным святам - Днём беларускай навукі!

Ва ўсе часы навука з'яўляецца адным з галоўных рэсурсаў развіцця грамадства, важнейшым складальнікам нацыянальнага багацця і дабрабыту народа. 

Значны ўклад у навуковыя дасягненні краіны ўносіць наш універсітэт. Мы зацвердзілі сябе ў творчай канкурэнцыі з іншымі ВНУ Рэспублікі і краін СНД у падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў і стварэнні навуковых школ, пра якія сёння шырока вядома ў навуковым свеце.

Наша галоўная стратэгічная задача - удасканаленне навуковых асноў функцыянавання ў краіне транспартнай і будаўнічай галін, транспартнага машынабудавання, якія забяспечваюць бяспеку і высокую эфектыўнасць работы. Калектыў універсітэта паслядоўна і планамерна ідзе да вызначаных мэтаў. Для гэтага ў нас ёсць творчы патэнцыял.

Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі, аспіранты, магістранты, студэнты! Жадаю вам новых адкрыццяў і дасягненняў на ніве навукі! Прыміце таксама мае шчырыя пажаданні моцнага здароўя, дабрабыту, творчай энергіі і ўдачы!

Рэктар універсітэта,
доктар фізіка-матэматычных навук
Ю. І. Кулажанка

dn2021

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter