Ваша свята – вясновае. Вы самі – вясна!


Дарагія жанчыны!

Шчыра і сардэчна віншую вас з першым вясновым святам – Днём жанчын!

Нам заўсёды дорага гэтае першае вясновае свята. Бо яно звязана з прадвечным абнаўленнем жыцця. І хоць вясна яшчэ не спяшаецца цалкам уступіць у свае правы, яе дыханне ўжо адчувальна.

Нашы жанчыны заўсёды адрозніваюцца шматлікімі талентамі, працавітасцю, мудрасцю, памяркоўнасцю, адданасцю сям'і. Дзякуючы гэтым выдатным якасцям у нашых дамах утульна і цёпла, у іх жывуць Надзея, Вера, Любоў.

Жанчыны нашага універсітэта ўносяць дастойны ўклад у росквіт роднай Беларусі. На іх рахунку ёсць нямала поспехаў у навучанні і выхаванні студэнтаў, у вырашэнні складаных навуковых і інжынерных задач. А шмат хто з нашых выдатных студэнтак радуюць нас поспехамі ў вучобе, спорце, мастацтве.

Шчыра і сардэчна віншую ўсіх жанчын з цудоўным вясеннім святам! Ад усёй душы жадаю вам, дарагія жанчыны, здароўя, шчасця ў асабістым жыцці, дастатку ў вашых дамах, удачы і поспехаў у працы!

Хай на вашых тварах ззяюць чароўныя ўсмешкі! Хай добры настрой і ўдача заўсёды будуць з вамі!

Рэктар універсітэта доктар фізіка-матэматычных навук
Ю. І. Кулажанка

8m

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter