17 верасня - Дзень народнага адзінства


У Беларусі заснавана дзяржаўнае свята - Дзень народнага адзінства.

Адпаведны Указ № 206 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 чэрвеня.

Дзень народнага адзінства будзе адзначацца 17 верасня (не выхадны дзень). Гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў адносінах да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе ва ўмовах Рыжскага мірнага дагавора, і назаўсёды замацаваўся ў нацыянальнай гістарычнай традыцыі.

Адноўленае ў 1939 годзе адзінства дало магчымасць Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць пачэснае месца ў міжнароднай супольнасці, стаць адным з сузаснавальнікаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

Сёння беларускі народ адзіны ў выбары стратэгічнага курсу на развіццё моцнай, суверэннай і працвітаючай краіны. Устанаўленне Дня народнага адзінства 17 верасня падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці.

Па матэрыялах president.gov.by

17 09 by

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter