З Днём ведаў!
- Апублікавана 26.08.2021 10:56
Дарагія студэнты, магістранты, аспіранты і выкладчыкі. Сардэчна віншую вас з Днём ведаў!
1 верасня ... Мы прамаўляем гэтыя словы і амаль няўлоўна мяняецца настрой. З'яўляецца адчуванне свята. Урачыстыя лінейкі, светлыя ўсмешкі, кветкі і слабае дыханне восені – усё гэта пачатак узыходжання на Алімп ведаў.
Я радуюся за тых, хто сёння ўваходзіць ва аўдыторыі нашага ўніверсітэта. Перад студэнтамі адкрываецца новая старонка ў свет ведаў. І ў нашым універсітэце створаны ўсе ўмовы для гарманічнага развіцця асобы, для рэалізацыі талентаў і здольнасцяў маладых людзей. Вядома, вучоба ў ВНУ шмат да чаго абавязвае, патрабуе самааддачы, настойлівасці. Але, як вядома, дарогу здужае той, хто ідзе.
Сёння адукацыя, веды і вопыт асабліва запатрабаваны ў грамадстве. Наша краіна ідзе па шляху мадэрнізацыі і інавацыйнага развіцця. Народнай гаспадарцы патрэбны высокакваліфікаваныя спецыялісты, якія ўмеюць думаць і знаходзіць рацыянальныя рашэнні. Імкніцеся стаць такімі!
Хай усім спадарожнічае поспех у вучобе, працы, хай аптымізм будзе вашым сталым спадарожнікам!
Рэктар універсітэта,
доктар фізіка-матэматычных навук Ю. І. Кулажанка