З Днём народнага адзінства!


Дарагія студэнты, магістранты, аспіранты, выкладчыкі і супрацоўнікі!

Сардэчна віншую вас з Днём народнага адзінства!

Гэтае свята наша краіна ўпершыню адзначыць заўтра, 17 верасня. У зараз ужо далёкім 1939 годзе гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскага мірнага дагавору.

Адноўленае адзінства дазволіла Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць ганаровае месца ў міжнароднай супольнасці, стаць адным з сузаснавальнікаў ААН.

Цяперашняе пакаленне ведае пра гэты перыяд гісторыі нашай краіны з падручнікаў, кінафільмаў, мастацкай літаратуры. Час данёс да нас апавяданні ветэранаў, якія былі ў гушчы тых падзей. Яны былі сведкамі і ўдзельнікамі таго велічнага подзьвігу нашага народа, непераадольнай мужнасці тых, хто, не шкадуючы свайго жыцця, змагаліся за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне. Як адзначае кіраўнік нашай дзяржавы А. Р. Лукашэнка, усталяванне Дня народнага адзінства азначае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці.

У нашай краіне на працягу стагоддзяў побач жывуць прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў, рэлігій і культур. Гэта візітная картка Беларусі. Таксама і ў нашым універсітэце вучацца і працуюць прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў, розных рэлігійных веравызнанняў. І ўсе мы – адна дружная сям'я, ва ўсіх нас адзіная мэта – рабіць усё магчымае для развіцця і росквіту любімай Беларусі!

Хай усім нам спадарожнічае поспех у вучобе, працы. Мы з верай і надзеяй глядзім у будучыню.

Рэктар універсітэта
доктар фізіка-матэматычных навук Ю. І. Кулажанка

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter