Са святам, дарагія жанчыны!
- Апублікавана 04.03.2022 14:35
Шчыра і сардэчна віншую вас, мілыя жанчыны, з першым вясновым святам - Днём жанчын!
Нам усім ён дарагі, бо звязаны з вечным абнаўленнем жыцця. І хаця вясна яшчэ не спяшаецца ўступаць у свае правы, яе дыханне ўжо адчувальнае. Яно і ў вашым настроі, у гатоўнасці і далей вяршыць добрыя справы, сваім прыкладам натхняць моцную палову чалавецтва.
Усё лепшае, дарагія жанчыны, створана вашымі рукамі. Дзякуючы вашым штодзённым клопатам у нашых дамах цёпла і ўтульна, растуць здаровымі дзеці, спакойна і ўпэўнена адчуваюць сябе мужчыны. І толькі вы ведаеце цану гэтых намаганняў, працы і цярпення. Не можа быць на гэтай зямлі жыцця без жанчыны - увасаблення дабра і мудрасці.
Жанчыны нашага ўніверсітэта ўносяць дастойны ўклад у росквіт роднай Беларусі. На іх рахунку ёсць нямала поспехаў у навучанні студэнтаў, у рашэнні складаных навуковых і інжынерных задач. А шматлікія нашы выдатныя студэнткі цешаць нас поспехамі ў вучобе, спорце, мастацтве.
Дарагім маці, выдатным жонкам, добрым сёстрам, каханым дачкам выказваю сваё захапленне! Няхай як мага менш будзе ў вашым жыцці трывог і засмучэнняў! Няхай у душы заўсёды будзе вясна, а шчасце, каханне і поспех не пакінуць вас ніколі!
Рэктар універсітэта
доктар фізіка-матэматычных навук Ю. І. КУЛАЖАНКА