Запіс на донарства

Category
Акцыя
Date
2020-05-13 08:00 - 2020-05-14 17:00

13 і 14 траўня 2020 года на базе Гомельскага абласнога цэнтра трансфузіялогіі (станцыі пералівання крыві, прыпынак «Крышталь», вул. Ільіча, 286 б) з 8.00 да 12.00 пройдуць Дні донара для студэнтаў БелДУТ.


Запісацца можна да 4 траўня 2020, запоўніўшы форму ніжэй.

9.00 - 10.00 10.00 - 11.00 11.00 - 12.00

В соответствии с Законом о защите персональных данных я даю согласие на обработку моих персональных данных

Што трэба, каб стаць донарам?

Да выканання донарскай функцыі дапускаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, а таксама замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія стала пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў, якія валодаюць поўнай дзеяздольнасцю, прайшлі медыцынскі агляд, не пакутуюць захворваннямі і станамі, пры якіх здача крыві і ейных кампанентаў проціпаказаная.

Як падрыхтавацца да здачы крыві?

Кровадача ажыццяўляецца пасля лёгкага сняданку (не нашча!), пажадана ў папярэдні вечар не есці тлустага, смажанага і малочнага, рэкамендуецца салодкая гарбата, сухары, печыва, садавіна.

Неабходна ўстрымацца ад ужывання алкаголю за 48 гадзінаў да здачы крыві, а таксама ад ужывання аспірыну, анальгіну і лекаў, якія змяшчаюць аспірын і анальгетыкі за 72 гадзіны да працэдуры, па магчымасці ўстрымацца ад курэння за гадзіну да працэдуры, неабходна таксама выспацца.

Здача крыві на рэгулярнай аснове карысная для прафілактыкі захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы, акрамя гэтага, донарства спрыяе самаабнаўленню ўсяго арганізма. Мужчыны, якія з'яўляюцца сталымі донарамі, на 30% менш пакутуюць на сардэчныя прыступы.

У дзень здачы крыві студэнтам прадастаўляецца вызваленне ад заняткаў, працаўнік вызваляецца ад выканання службовых абавязкаў.

Што мець з сабой для данацыі?

З сабой дастаткова мець пашпарт.

Што я атрымаю наўзамен?

Бязвыплатны донар атрымлівае кампенсацыю ў памеры 24 рублёў, салодкі паёк для аднаўлення сіл, сувенір з сімволікай бязвыплатнага донарства і бясконцую падзяку ад людзей, якія маюць патрэбу ў донарскай крыві.

Адказы на пытанні па донарству можна знайсці тут http://donor-gomel.by/donoram.

Каб выратаваць чалавечае жыццё - не абавязкова быць супергероем.

Дастаткова стаць донарам крыві.

donor1

 
 

All Dates

  • From 2020-05-13 08:00 to 2020-05-14 17:00

Powered by iCagenda