Тры напрамкі супрацоўніцтва БелДУТ і ТIПБЭАД


Жадаючы развіць і канкрэтызаваць дамоўленасці, дасягнутыя паміж ВНУ-партнёрамі БелДУТ і ТIПБЭАД вясной 2019 года, рэктар Ташкенцкага інстытута па праектаванні, будаўніцтве і эксплуатацыі аўтамабільных дарог Рыскулаў Алiмжон Ахмаджонавiч і дэкан Вiльданава Луіза Анвараўна 12 кастрычніка 2019 года наведалі наш універсітэт.

33

37

На сустрэчы з боку БелДУТ прысутнічалі першы прарэктар універсітэта Самадум Ю.Г., прарэктар па вучэбнай рабоце Казакоў М.М., дырэктар ІПК і ПК Зянкевіч А.Г., начальнік аддзела міжнародных сувязяў Шабзухаў Ю.А. і дырэктар Гомельскага каледжа - філіяла БелДУТ Шэвель А.А.

3

Кожны з прысутных змог пракаментаваць і ўнесці канкрэтныя прапановы па тых напрамках, у якіх зацікаўлены нашы партнёры з Узбекістана:

- навукова-даследчая праца (уключаючы навучанне магістрантаў і аспірантаў) і павышэнне кваліфікацыі прафесарска-выкладчыцкага складу;

27

- сумесныя адукацыйныя праграмы першай ступені;

24

- вопыт узаемадзеяння з каледжамі як філіяламі універсітэта.

14

Бакі дамовіліся падтрымліваць пастаянны дзелавы кантакт і абменьвацца прапановамі, якія прывядуць да ўстойлівай акадэмічнай мабільнасці і дазволяць вывесці міжнароднае супрацоўніцтва дзвюх ВНУ на той узровень, які быў зададзены ў выніку дасягнутых дамоўленасцей паміж кіраўнікамі Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Узбекістан у сферы адукацыі.

11

Пасля сустрэчы з сябрамі і калегамі ў БелДУТ госці папрасілі пазнаёміць іх з асаблівасцямі сярэдняй спецыяльнай падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне аўтадарожнага будаўніцтва. Для іх была арганізавана экскурсія ў філіял «Гомельскі дзяржаўны дарожна-будаўнічы каледж імя Ленінскага камсамола Беларусі» УА РІПА, за што мы выказваем падзяку кіраўніцтву і выкладчыкам каледжа.

kr1
08
kr1
08

45

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter