Бронза ў алімпіядзе па праграмаванні ICPC-чэмпіянаце Беларусі і Балтыі


21 верасня 2019 года адбыўся кваліфікацыйны этап чвэрцьфіналу міжнароднай студэнцкай алімпіяды па праграмаванні ICPC-чэмпіянату Беларусі і Балтыі. У спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў з універсітэтаў Беларусі, Літвы і Латвіі.

Наш універсітэт прадстаўляла каманда ў складзе студэнтаў электратэхнічнага факультэта групы ЭМ-31 Дарашэнка Сяргея, Вераса Аляксандра і Залесаўскага Уладзіслава.

За паспяховае рашэнне задач каманда Белдута атрымала дыплом 3 ступені і будзе прадстаўляць нашу ВНУ ў камандным чэмпіянаце па праграмаванні сярод устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі і Балтыі.

diplom

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter