Супрацоўніцтва БелДУТ з індустрыяльным паркам «Вялікі камень»


Прадстаўнікі СЗАТ «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парку», выказваючы зацікаўленасць у навукова-даследчай дзейнасці БелДУТ, наведалі 18 кастрычніка 2019 года наш універсітэт.

01

Дэлегацыя ў складзе дырэктара па інвестыцыях аддзела ўпраўлення навукова-тэхнічнымі інавацыямі Цао Чэнь і спецыяліста па вядзенню праектаў гэтага ж аддзела Крукоўскай Надзеі правялі перамовы з прарэктарам па навуковай рабоце БелДУТа Ерафеевым А.А., прафесарам кафедры «Матэрыялазнаўства і тэхналогіі матэрыялаў» Рагачовым А.А . і начальнікам аддзела міжнародных сувязяў Шабзухавым Ю.А.

02

Вынікі абмеркавання напрамкаў сумеснай дзейнасці адкрываюць перспектывы супрацоўніцтва ўніверсітэта транспарту і Індустрыяльнага парка як у выставачна-прэзентацыйнай сферы, так і ў галіне стварэння сумесных адукацыйных і навукова-даследчых структур.

03

Для больш блізкага знаёмства з нашым універсітэтам гасцям прадставілі экспазіцыю Музея гісторыі Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту. Дырэктар музея Галавач Л.В. распавяла пра асноўныя этапы станаўлення і развіцця БелIIЧТа-БелДУТа, а таксама пра людзей, якія стаялі ля вытокаў той навукі, якая сёння валодае велізарным патэнцыялам практычнага прымянення.

04

Агульнае і ўзаемнае ўражанне ад гэтай сустрэчы надае ўпэўненасці ў тым, што супрацоўніцтва БелДУТа з арганізацыямі і прадпрыемствамі КНР будзе пашырацца і мацнець, асабліва ва ўзаемадзеянні з такім партнёрам, як «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парку».

z1

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter