Павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў Эстонскай чыгункі
- Апублікавана 22.11.2019 11:59
З 18 па 22 лістапада ў Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіраўнікоў і спецыялістаў транспартнага комплексу Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры «Вагоны», к.т.н., дацэнта Пiгунова Анатоля Уладзіміравіча было арганізавана павышэнне кваліфікацыі для спецыялістаў АТ Оперэйл (Эстонская чыгунка) па тэме «Рамонт, мадэрнізацыя і тэхнічнае абслугоўванне вагонаў».
На працягу тыдня слухачы павышалі свой прафесійны ўзровень і атрымлівалі новую карысную інфармацыю па неабходнай ім тэматыцы, у другой палове дня слухачы знаёміліся са славутасцямі Гомеля і Гомельскай вобласці.
Слухачы адзначылі высокую якасць правядзення заняткаў і прафесійны ўзровень выкладчыкаў, а таксама выказалі зацікаўленасць у працягу супрацоўніцтва ў галіне павышэння кваліфікацыі кадраў, пра што сведчаць пакінутыя водгукі і запоўненыя анкеты.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter