Прафілактыка правапарушэнняў замежных грамадзян
- Апублікавана 27.02.2020 09:26
20 лютага 2020 года на факультэце замежных студэнтаў адбыўся сход студэнтаў і куратараў з удзелам начальніка УГіМ Гомельскага аблвыканкама Літвінавай І. А. і галоўнага лекара філіяла № 12 ГЦГП Козіч Л. В. па пытаннях прафілактыкі правапарушэнняў сярод замежных грамадзян, папярэджання асацыяльных паводзін, недапушчэння ўжывання алкагольных напояў, наркатычных сродкаў. Таксама асвятлялiся патрабаваннi заканадаўства ў сферы прававога становішча замежных грамадзян у Рэспубліцы Беларусь з улікам своечасовасці медыцынскага агляду, аплаты навучання і пражывання ў інтэрнаце, недапушчэння карупцыйных праяў.
Перад прысутнымі выступілі дэкан факультэта Уласюк Т.А. і куратары – выкладчыкі кафедры «Славянскія і рамана-германскія мовы»: Кулажанка Н.В., Любачка Н.А., Вольская І.І., Васькаўцова С.А., Булавіна В.М. – і «Фізічная культура і спорт»: Каваленка А.М., Кошман В.В., Пташыц А.Я.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter