Пераможцы VII міжнароднай моладзевай канферэнцыі I-Customs


VII міжнародная моладзевая канферэнцыя I-Customs: «Міжнародны бізнес, інавацыі і мытнае рэгуляванне» пад патранажам Сусветнай мытнай арганізацыі праходзіць сёлета ў рэжыме онлайн. 

logo

Гэта міжнародная дыскусійная пляцоўка, дзе студэнты ўсяго свету абмяркоўваюць пытанні міжнароднага гандлю, мытнай палітыкі і працэдур. У рабоце канферэнцыі бяруць удзел вядучыя міжнародныя эксперты ў галіне сусветнага гандлю.

IMG

Наш універсітэт сёлета на рэгіянальным туры, які праходзіў на базе БНТУ 5 траўня, прадстаўлялі студэнты спецыяльнасці «Мытная справа» факультэта эканомікі і бізнес-тэхналогій Сазанец Вікторыя, Мануілава Ганна і Коршунава Марыя і старшы выкладчык кафедры славянскіх і рамана-германскіх моваў Філімончык В. М. у якасці члена журы.

З трох прызавых месцаў нашы студэнты заваявалі 2 пуцёўкі з правам прадстаўлення сваіх дакладаў на заключным этапе ў Санкт-Пецярбургу (РФ).

Пераможцамі з'яўляюцца Мануілава Ганна (1 месца, навуковыя кіраўнікі – Марозава А. У., Филимончик В. М.) і Коршунава Марыя (2 месца, навуковыя кіраўнікі – Марозава А. У., Булавіна В. М.).

diplom korshunova

diplom manuilova

Даклады выступаў усіх удзельнікаў будуць апублікаваныя ў студэнцкім навуковым часопісе "i-CUSTOMS JOURNAL". Жадаем поспеху нашым студэнтам у іх пачынаннях і далейшай навуковай дзейнасці!

Загадчык кафедры
«Славянскія і рамана-германскія мовы»
А. У. Ярмоленка

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter