Пераможцы Ўсерасійскага конкурсу «Транспарт будучыні»


У Расійскім ўніверсітэце транспарту РУТ (МІІТ) 29 траўня адбыўся фінальны этап Усерасійскага конкурсу даследчых і праектных работ «Транспарт будучыні», які праводзіўся ў гэтым годзе ў фармаце відэаканферэнцый на платформе «Zoom». 

om1

Па выніках фіналу вызначаны лепшыя працы ў 11 намінацыях. Пераможцамі ў іх з улікам дзвюх узроставых катэгорый (да 14 гадоў і да 19 гадоў уключна) сталі 35 праектаў, другія месцы занялі 28 работ, а трэція – 27. Былі адзначаны таксама 9 работ, прадстаўленых малодшымі школьнікамі.

Пераможцы, навучэнцы філіялаў ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту», г. Гомель, Рэспубліка Беларусь.

om5

Асноўная задача конкурсу «Транспарт будучыні» - даць магчымасць удзельнікам паказаць запатрабаванасць у транспартнай галіне самых розных ідэй, атрымаць магчымасць падзяліцца вынікамі сваёй творчасці, адчуць добразычлівую прафесійную атмасферу.

Як адзначылі эксперты, пераважная большасць работ была высокай якасці, з новымі, арыгінальнымі ідэямі і параўноўваць іх паміж сабой сталася даволі складана, таму ў многіх намінацыях месцы размяркоўваліся паміж некалькімі праектамі.

Віншуем пераможцаў! Дзякуем ўсім удзельнікам конкурсу. Жадаем ім новых інтэлектуальных перамог і дасягненняў!

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter