У першынстве факультэтаў па мнагабор'і факультэт навучання замежных грамадзян
- Апублікавана 20.10.2020 08:40
Студэнты, якія прыязджаюць на навучанне ў БелДУТ з іншых краін, у сваіх апавяданнях пра вучобу ў нашым універсітэце заўсёды ўспамінаюць не толькі лекцыі і лабараторныя заняткі, але і спорт. Гэта адно з мноства напрамкаў, у якіх можа рэалізаваць сябе студэнт.
14-15 кастрычніка 2020 года студэнты факультэта навучання замежных грамадзян прынялі ўдзел у першынстве факультэтаў па мнагабор'і.
Каманда замежных студэнтаў пад кіраўніцтвам куратараў, выкладчыкаў фізічнага выхавання і спорту спаборнічала ў бегу на 100 метраў, скачках у даўжыню, бегу на 3 км, стральбе з пнеўматычнай стрэльбы, падцягванні на перакладзіне і плаванні на 50 метраў.
Дух суперніцтва дапамог студэнтам стаць згуртаванай камандай, якая гатовая да новых здзяйсненняў і перамог.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter