Па гістарычных мясцінах горада
- Апублікавана 04.11.2020 09:50
Замежныя студэнты з розных краін (Турцыя, Туркменістан, Кітай) і выкладчыкі рускай мовы як замежнай факультэта навучання замежных грамадзян і кафедры «Славянскія і рамана-германскія мовы» 30 кастрычніка 2020 года правялі экскурсію па культурнаму цэнтру горада і наведалі музей Гомельскага палацава-паркавага ансамбля.
Як усе найстаражытныя гарады, Гомель паўстаў яшчэ ў той час, калі людзі не ведалі ні пісьменства, ні летазлічэння. Афіцыйнай датай заснавання лічыцца 1142 год.
Па ініцыятыве і асабістым фінансаванні ўладальніка Гомеля М.П. Румянцава быў распрацаваны генеральны план забудовы горада ў адпаведнасці з патрабаваннямі і правіламі горадабудаўнічага мастацтва класіцызму. У гэтым плане будучы Гомель разглядаўся як адзіны, цэльны архітэктурны арганізм. Новы палацавы ансамбль з паркам, цэнтральнай Базарнай (Саборнай) плошчай, гасціным дваром і гандлёвымі радамі стаў галоўным кампазіцыйным ядром горада. Вуліцы Румянцаўская (цяпер Савецкая), Магілёўская (цяпер Кірава) і Замкавая (цяпер праспект Леніна), якія злучалі палац і плошчу з іншымі раёнамі Гомеля, утваралі трохпрамянёвую, веерную планіровачную сістэму, адзіную ў сваім родзе ў Беларусі.
Па традыцыі экскурсія пачалася з галоўнага корпуса БелДУТ, які быў вядомы як Аляксандраўская мужчынская гімназія. Будынак пабудаваны ў 1898 годзе па праекце архітэктара С. Шабунеўскага.
Прайшоўшы старымі вуліцамі горада, пазнаёміўшыся з архітэктурнымі тварэннямі, выкладчыкі і студэнты наведалі гісторыка-мемарыяльную кампазіцыю палаца «Уладальнікі Гомельскага маёнтка Румянцавы і Паскевічы».
Экскурсія па гістарычных мясцінах горада вельмі спадабалася студэнтам, якія пашырылі свой кругагляд і лепш пазналі традыцыі і культуру горада Гомеля.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter