Аддзел экалагічнай бяспекі і энергазберажэння на транспарце

makeev

Макееў Вячаслаў Валер'евіч

е-mail: 250882@inbox.ru
Пасада: начальнік аддзела ЭіЭТ
Тэлефон: +375 232 95 36 65
Тэлефон: +375 29 634 80 54
Факс: +375 232 95-36-68
Вучоная ступень: кандыдат тэхнічных навук
Вучонае званне: дацэнт

otdel

У склад аддзела ўключаны 3 лабараторыі: НДЛ "Экалагічная бяспека", НДЛ «Энергаэфектыўнасць і ахова працы» і фізіка-хімічная лабараторыя. ВЦ ЧТ БелДУТа адпавядае крытэрыям Нацыянальнай сістэмы акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь і акрэдытаваны на адпаведнасць патрабаванням СТБ ІСО/МЭК 17025 (атэстат акрэдытацыі № BY/112 02.2.0.4523).

На балансе аддзела экалагічнай бяспекі і энергазберажэння на транспарце маецца больш за 150 адзінак сучаснага абсталявання, што дазваляе праводзіць выпрабаванні і вымярэннi на перадавым тэхнічным узроўні.

У цяперашні час у штаце аддзела ЭiЭТ працуе 33 супрацоўніка з вышэйшай адукацыяй, сярод іх 7 кандыдатаў тэхнічных навук.

Мы выконваем работы на тэрыторыі ўсёй Рэспублікі Беларусь на аб'ектах любой складанасці. На сённяшні дзень заказчыкамі нашых паслуг з'яўляюцца

Беларуская чыгунка, ААТ «Мазырскі НПЗ»,
РУП «Белпошта», ААТ «Нафтан», ААТ «Гомельдрэў»,
ААТ «Гомельжалезабетон», ААТ «Мiлкавiта», Наваполацкая ЦЭЦ,
ААТ «Гомельскі хімічны завод», КВУП «Гомельводаканал» і многія іншыя.

Аддзел экалагічнай бяспекі і энергазберажэння на транспарце з'яўляецца распрацоўшчыкам курсаў павышэння кваліфікацыі спецыялістаў, якія займаюцца пытаннямі аховы навакольнага асяроддзя па напрамках:

  • Экалагічная бяспека;
  • Энергаэфектыўнасць на прамысловых прадпрыемствах.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter