НАПРАМКІ ДЗЕЙНАСЦІ:
- электрычныя і электронныя сістэмы цягавага і нецягавага рухомага саставу;
- сістэмы электрычнай цягі цеплавозаў, электравозаў, дызель-цягнiкоў, электрацягнікоў, спецыяльнага рухомага саставу чыгунак;
- электрычныя і электронныя складовыя часткі рухомага саставу і інфраструктуры чыгунак;
Лабараторыя мае магчымасць ажыццяўляць наступныя віды работ:
- праводзіць электрафізічныя вымярэнні (праверка электрычнай трываласці ізаляцыі, вымярэнне электрычнага супраціву ізаляцыі, вымярэнне электрычнага супраціву пастаяннага і пераменным току шпулек, кантактных злучэнняў і інш.);
- правяраць працоўныя параметры электрычных апаратаў і машын, а таксама электронных прылад;
- правяраць надзейнасць, бяспеку электрычных і электронных прылад;
- вымярэнне тэмпературы нагрэву электрычных і электронных прылад, шматслойных шпулек (абмотак);
- ацэньваць уздзеянне механічных і кліматычных фактараў на электрычныя і электронныя прылады;
- вымяраць уплыў працы электрычных машын на навакольнае асяроддзе (вымярэнне вібрацыі, шуму, электрамагнітных выпраменьванняў);
- вызначэнне энергаэфектыўнасці электрычных сістэм і прыладаў.