Навукова-даследчая дзейнасць
Навуковыя даследаванні і практычны досвед выкладчыкаў і супрацоўнікаў кафедры дазволілі стварыць і акрэдытаваць у 1999 г. навукова-даследчую і выпрабавальную лабараторыю «Бяспека і электрамагнітная сумяшчальнасць тэхнічных сродкаў» (НДЛ «БЭМС ТС») пад кіраўніцтвам д.т.н., прафесара Бачкова К.А.
Па заданні Беларускай чыгункі калектывам супрацоўнікаў НДЛ «БЭМС ТС», аспірантаў і выкладчыкаў кафедры «Аўтаматыка і тэлемеханіка» (Харлап С.Н., Лагвіненка А.В., Кузьміч М.С., Ярмоленка А.В., Зобаў М. С., Сіўко Б.В.) пад кіраўніцтвам д.т.н., прафесара Бачкова К.А. і загадчыка кафедры «Аўтаматыка і тэлемеханіка» к.т.н., дацэнта Каўрыга А.М. была распрацавана і выраблена першая беларуская мікрапрацэсарная цэнтралізацыя для станцыі Іпуць, якая ўведзена ў доследную ў 2007 г. і з 2008 г. – у сталую эксплуатацыю.
Упершыню ў свеце ў МПЦ «Іпуць» інтэгравана падсістэма падтрымкі прыняцця рашэнняў дзяжурным па станцыі ў пазаштатных сітуацыях, якая істотна памяншае ўплыў чалавечага фактару (ДСП) на бяспеку руху цягнікоў. Сістэма МПЦ абаронена патэнтамі на вынаходніцтвы Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
Распрацоўка «Мікрапрацэсарная цэнтралізацыя стрэлак і сігналаў “Іпуць”» ўзнагароджана срэбным медалём IX Маскоўскага міжнароднага салона інавацый і інвестыцый. (Масква, УВЦ, 2009 г.)
Кафедра «Аўтаматыка, тэлемеханікі і сувязь» і НДЛ «БЭМС ТС» мае навуковыя кантакты з вядучымі ВНУ Расіі, а таксама распрацоўшчыкамі і вытворцамі сучасных СЧАТ.
Сістэма работы з адоранымі студэнтамі
на кафедры «АЎТАМАТЫКА, ТЭЛЕМЕХАНІКА І СУВЯЗЬ» БелДУТ
Пад навуковым кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры магістрантамі і студэнтамі за апошнія 10 гадоў апублікаваны 245 артыкулаў, матэрыялаў і тэзісаў дакладаў на Міжнародных навукова-тэхнічных і навукова-практычных канферэнцыях.
У 2015 г. дзякуючы спонсарскай дапамозе, аказанай навукова-ўкараняльнай арганізацыяй ТДА «Сейбіт», выдадзены кафедральны зборнік навуковых работ студэнтаў, магістрантаў і выкладчыкаў, які ўключае 94 артыкула, аб’ёмам 19,76 д.л.
Магістранты і выкладчыкі кафедры сярод удзельнікаў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі курсантаў, студэнтаў, магістрантаў, ад’юнктаў і аспірантаў «Надзвычайныя сітуацыі: тэорыя і практыка»
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter