Cпецыяльнасць 6-05-0715-08 «Рухомы састаў чыгуначнага транспарту»
Прафiлiзацыя «Электрычны транспарт і метрапалітэн»
ДЗЁННАЯ ФОРМА
Тэрмін навучання |
4 гады |
|||
Ступень |
Бакалаўр |
|||
Кваліфікацыя |
Інжынер |
|||
Прадметы профільнага |
Матэматыка |
Фізіка (ЦЭ, ЦТ) |
Руская (беларуская) |
|
Форма атрымання |
За кошт сродкаў бюджэту |
|||
План прыёму |
24 |
|||
Прахадныя балы |
173 |
Выпускнікі напрамку спецыяльнасці «Цягавы састаў чыгуначнага транспарту (электрычны транспарт і метрапалітэн)» валодаюць навыкамі па рашэнні шэрагу прафесійных задач:
- арганізацыя эксплуатацыі, тэхнічнага абслугоўвання і рамонту электрычнага рухомага саставу;
- распрацоўка тэхналагічных працэсаў і абслугоўвання сучаснага цягавага рухомага саставу;
- распрацоўка мерапрыемстваў па кіраванні якасцю тэхналагічных працэсаў эксплуатацыі і рамонту рухомага саставу.
Студэнты атрымліваюць істотны запас тэарэтычных ведаў і практычных навыкаў, неабходных для працы на прамысловых і транспартных прадпрыемствах Беларускай чыгункі. Выпускнікі дадзенай спецыялізацыі працуюць у лакаматыўных дэпо чыгункі, а таксама праектных, канструктарскіх і навукова-даследчых арганізацыях.
Інжынеры напрамку спецыяльнасці «Цягавы састаў чыгуначнага транспарту (электрычны транспарт і метрапалітэн)» маюць магчымасць працягнуць вучобу па праграме вышэйшай адукацыі II ступені (магістратура) па спецыяльнасці «Транспарт».
Выпускаючая кафедра «Лакаматывы»
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter