Спецыяльнасць 7-07-0731-01 «Архітэктура»
ДЗЁННАЯ ФОРМА НАВУЧАННЯ
Тэрмін навучання |
6 гадоў |
|||
Ступень |
Магістр |
|||
Кваліфікацыя |
Архітэктар |
|||
Прадметы профільнага |
Матэматыка |
Руская (беларуская) |
||
Форма навучання |
За кошт сродкаў бюджэту |
На платнай аснове |
||
План прыёму |
26 |
10 | ||
Прахадныя балы |
278 |
238 |
* па спецыяльнасці «Архітэктура» агульны бал разлічваецца як сума балаў, падлічаных па выніках правядзення профільнага выпрабавання па дысцыпліне «Творчасць» і сярэдняга бала сумы балаў, атрыманай па выніках здачы ўступных выпрабаванняў у форме цэнтралізаванага экзамена (тэставання) і сярэдняга бала дакумента аб адукацыі.
Архітэктар - ( ад грэч. "галоўны будаўнік") спецыяліст, які займаецца архітэктурным праектаваннем, гэта значыць – распрацоўкай планаў будынкаў, іх фасадаў, у цэлым і ў дэталях, а таксама ўнутраных прастор.
Вялікія архітэктары – людзі, падобныя Багам. Яны бяруць паперу і адным узмахам алоўка арганізоўваюць прастору, мяняюць абліччы гарадоў і цэлых краін, вольна разбіваюць паркі і паказваюць, дзе пракладваць масты.
Архітэктар закліканы стварыць камфортнае для чалавека асяроддзе пасялення. За ўсю гісторыю чалавецтва ва ўсіх народаў архітэктура мела свой унікальны стыль. Прафесія архітэктара ва ўсе часы была запатрабаванай і шанаванай, а яе прадстаўнікі ставіліся да сваіх абавязкаў з вялікай адказнасцю.
Асноўная задача архітэктара – выпрацоўка новых архітэктурных ідэй, заснаваных на трох адвечных прынцыпах «Карысць-Трываласць-Прыгажосць».
Пасля заканчэння навучання малады спецыяліст можа самастойна працаваць з заказчыкамі, шукаць кліентаў ці ж ўладкавацца ў архітэктурную фірму.
- Спецыялізаваныя падраздзяленні ў навукова - даследчых, праектных інстытутах, будаўнічых арганізацыях;
- Архітэктурныя майстэрні;
- Рэстаўрацыйныя майстэрні;
- Мэблевыя майстэрні і салоны;
- Адукацыйныя ўстановы.
Архітэктар-гэта асоба. Творчая, шматгранная, у пастаянным пошуку. Важна знайсці сябе, сваё месца ў акіяне творчых плыняў і натхнёных вобразаў прыгожага, што акультурваюць і ўдасканальваюць наш навакольны свет.
Архітэктарамі не нараджаюцца - імі робяцца!
Выпускаючая кафедра «Архітэктура і будаўніцтва».
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter