Загадчык кафедры «Кіраванне грузавой і камерцыйнай работай»

Elovoy

Елавой Іван Аляксандравіч

Тэлефон: +375 232 95 21 26
e-mail: ugkr@bsut.by
e-mail: gkrt@inbox.ru
Вучоная ступень: доктар эканамічных навук
Вучонае званне: прафесар

foto obch

    

Падрыхтоўку кадраў вышэйшай кваліфікацыі праз магістратуру і аспірантуру вядуць прафесар, доктар эканамічных навук Елавой І.А.; кандыдат тэхнічных навук, прафесар Берлін М.П.; дацэнты, Колас М.М., Кекiш Н.А.

Прафесарска-выкладчыцкі састаў кафедры пастаянна праводзіць заняткі ў Інстытуце павышэння кваліфікацыі работнікаў транспартнага комплексу Рэспублікі Беларусь. Асноўная тэматыка заняткаў са слухачамі ІПК звязана з прагрэсіўнымі тэхналогіямі грузавой і камерцыйнай працы на чыгуначным транспарце, тарыфамі і тарыфнай палітыкай, забеспячэннем захаванасці грузаў і бяспекай руху, вывучэннем нарматыўна-прававой дакументацыі, транспартнай лагістыкай і маркетынгам. Штогод павышаюць кваліфікацыю па дадзеным профілі дзясяткі спецыялістаў і кіраўнікоў станцый, аддзелаў службы грузавой работы і знешнеэканамічнай дзейнасці

Кафедра падтрымлівае цесныя сувязі з профільнымі ВНУ краін СНД (Маскоўскі, Санкт-Пецярбургскі, Кіеўскі, Харкаўскі, Днепрапятроўскі і іншыя універсітэты шляхоў зносін), Рэспублікі Беларусь (БНТУ, БДУ, БДЭУ і інш.), Польшчы (Вышэйшая Школа Эканомікі ў Варшаве), а таксама навукова-даследчымі інстытутамі: Эканомікі НАН і Мінэканомікі Беларусі, БелНДIТ «Транстэхніка», ААТ УНДIЧТам і інш.

У навучальным працэсе кафедра цесна супрацоўнічае з інжынерна-тэхнічнымі работнікамі Беларускай чыгункі, Беларускага рачнога параходства. Сумесна са спецыялістамі службы грузавой работы і знешнеэканамічнай дзейнасці Беларускай чыгункі выдаюцца практычныя дапаможнікі і метадычныя ўказанні для работнікаў чыгункі, слухачоў Інстытута павышэння кваліфікацыі кіруючых і інжынерна-тэхнічных работнікаў транспартнага комплексу, аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў «Асновы камерцыйнай эксплуатацыі чыгуначных пад'язных шляхоў», «Афармленне перавозачных дакументаў у мясцовым і міжнародным паведамленнях», «Дагавор чыгуначныя перавозкі грузаў» і інш.

На кафедры з 2006 года выконваюцца заданні ў рамках дзяржаўнай праграмы комплексных навуковых даследаванняў «Эканоміка і грамадства» ў частцы фарміравання эфектыўных лагістычных сістэм дастаўкі грузаў і развіцця інфраструктуры трансмежных транспартна-лагістычных сістэм Беларусі.

Добра пастаўлена на кафедры навукова-даследчая работа студэнтаў (НДРС). Студэнты ўдзельнічаюць у рабоце штогадовых студэнцкіх навуковых канферэнцый, на якіх яны выступаюць з дакладамі, падрыхтаванымі пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры.

З 1987 года афіцыйна арганізаваныя і эфектыўна функцыянiруюць філіялы кафедры на станцыі Цэнтраліт, чыгуначным вакзале, ААТ «Гомельхлебапрадукт», дзе студэнты маюць магчымасць азнаёміцца на практыцы з тэхнічным абсталяваннем і тэхналогіяй працы, выконваюць шэраг лабараторных і практычных заняткаў. На аб'ектах чыгуначнага і рачнога транспарту студэнты праходзяць усе віды практык.

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter