Спецыяльнасць 7-07-0732-01 «Будаўніцтва будынкаў і збудаванняў»
прафiлізацыя «Аўтамабільныя дарогі»
ЗАВОЧНАЯ СКАРОЧАНАЯ ФОРМА АТРЫМАННЯ АДУКАЦЫІ
Тэрмін навучання |
4 гады |
|||
Ступень |
Магiстр |
|||
Кваліфікацыя |
Інжынер-будаўнік |
|||
Прадметы профільнага |
||||
Форма атрымання |
За кошт сродкаў бюджэту |
На платнай аснове |
||
План прыёму |
12 |
12 |
||
Прахадныя балы |
188 |
148 |
На скарочаны тэрмін атрымання адукацыі прымаюцца асобы, якія атрымалі сярэднюю спецыяльную адукацыю ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі па спецыяльнасцях навучальныя планы якіх інтэграваныя з навучальнымі планамі спецыяльнасцяў вышэйшай адукацыі, для атрымання вышэйшай адукацыі ў скарочаны тэрмін».
Найменне спецыяльнасці, |
Спецыяльнасць ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі |
||
Будаўніцтва будынкаў і збудаванняў |
7-07-0732-01 |
Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва (па напрамках) |
2-70 02 01 |
Архітэктура |
2-69 01 01 | ||
Вытворчасць будаўнічых вырабаў і канструкцый |
2-70 01 01 | ||
Будаўніцтва дарог і транспартных аб'ектаў |
2-70 03 31 |
Аўтамабільная дарога – комплекс інжынерных збудаванняў, прызначаны для руху транспартных сродкаў з усталяванымі хуткасцямі, нагрузкамі і габарытамі.
Аўтамабільныя дарогі забяспечваюць транспартныя сувязі паміж усімі населенымі пунктамі Рэспублікі Беларусь. Па стане на 1 студзеня 2017 года працягласць сеткі аўтамабільных дарог агульнага карыстання складае 86 895 кіламетраў. Пры гэтым штогод працягласць сеткі аўтамабільных дарог
павялічваецца. Асноўная задача шматлікіх спецыялістаў дарожнай галіны (ад дарожных майстроў да кіраўнікоў прадпрыемстваў) – забеспячэнне патрабаванага ўзроўню транспартна-эксплуатацыйнага стану аўтамабільных дарог. Абавязковай умовай выканання названай задачы з’яўляецца наяўнасць ва ўсіх спецыялістаў дарожнай галіны адпаведнага ўзроўню адукацыі.
Асноўнымі сферамі прафесійнай дзейнасці інжынера-будаўніка спецыяльнасці 1-70 03 01 «Аўтамабільныя дарогі» з’яўляюцца:
- будаўніцтва аўтамабільных дарог;
- навуковыя даследаванні і распрацоўкі ў галіне тэхнічных навук.
Асноўнымі аб’ектамі прафесійнай дзейнасці інжынера-будаўніка спецыяльнасці 1-70 03 01 «Аўтамабільныя дарогі» з'яўляюцца:
- вытворчасць дарожна-будаўнічых матэрыялаў, вырабаў і канструкцый;
- распрацоўка праектнай, праектна-пошукавай і праектна-каштарыснай дакументацыі;
- узвядзенне і рэканструкцыя аўтамабільных і гарадскіх дарог і вуліц, будынкаў, транспартных збудаванняў, інжынерных камунікацый;
- утрыманне і рамонт аўтамабільных дарог і іншых аб’ектаў дарожнага комплексу.
Выпускаючая кафедра «Праектаванне, будаўніцтва і эксплуатацыя транспартных аб’ектаў».
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter