Няхай надыходзячы год спраўдзіць усе нашы мары!


rektor dz

❄ ❄ ❄ ❄ ❄ ❄ ❄
Дарагія сябры!

Вось і наступаюць усімі любімыя і доўгачаканыя святы – Новы год і Каляды. Яны нязменна напаўняюць сэрцы людзей светлымі пачуццямі, чаканнем добрых пераменаў і надзеямі на выкананне самых запаветных жаданняў.

Падводзячы вынікі пражытага года, мы накіроўваем думкі ў будучыню, будуем самыя смелыя планы.

А цёплая атмасфера навагодніх святаў для кожнага з нас традыцыйна звязана з магчымасцю выказаць самыя добрыя пачуцці блізкім і сябрам, шчыра пажадаць поспехаў, шчасця, дабрабыту, павіншаваць ўсіх тых, каго любім.

Няхай надыходзячы год спраўдзіць усе нашы мары, напоўніць жыццё яркімі падзеямі, новымі поспехамі і прыемнымі сустрэчамі, а светлае свята Нараджэння Хрыста прынясе ў дом свет, цяпло і згоду! Хай побач з вамі заўсёды будуць родныя і мілыя сэрцу людзі!

З Новым годам! З Калядамі!

Рэктар універсітэта
доктар фізіка-матэматычных навук
Ю. І. Кулажанка

ny2020

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter