З 29 лістапада па 4 снежня ў БелДУТ пройдзе Тыдзень беларускай мовы.
Культура свету можа існаваць толькі тады, калі людзі маюць магчымасць карыстацца роднай мовай свабодна і ў поўнай меры ў любых жыццёвых абставінах.
Нам вельмi важна навучыцца з павагай ставіцца да беларускай мовы, а таксама бегла на ёй размаўляць.
Мы мала чуем родную мову ў шырокім ужытку, а таму маем небагаты слоўнікавы запас, і наша маўленне знаходзіцца пад уплывам рускай мовы.
Хоць установа БелДУТ i з’яўляецца рускамоўнай, але на гэтым тыднi мы шмат увагi ўдзелiм развiццю менавіта беларускага маўлення студэнтаў.
Хочацца верыць, што беларуская мова яшчэ мае магчымасць стаць распаўсюджаннай у нашай краіне.
А Вы, дарагія сябры, цi не жадаеце таго ж, чаго і мы?
Powered by iCagenda