Абяры сваю будучыню! Адзіны дзень адчыненых дзвярэй-2026 пройдзе ў БелДУТ
- Апублікавана 09.03.2026 15:50
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту далучаецца да рэспубліканскага Адзінага дня адчыненых дзвярэй і запрашае абітурыентаў і іх бацькоў пазнаёміцца з універсітэтам, вызначыцца з будучай спецыяльнасцю і зрабіць першы крок да паспяховай кар'еры.
Калі: 21 сакавіка 2026 года, пачатак у 10:00
Дзе: г. Гомель, вул. Кірава, 34 (уваход з боку праспекта Перамогі)

У праграме:
10:00 – 11:00: Выставы факультэтаў, інтэрактыўныя зоны і кірмаш мэтавай падрыхтоўкі. Даведайцеся ўсё пра спецыяльнасці і магчымасці працаўладкавання з першых вуснаў!
11:00 – 11:30: Урачыстае адкрыццё. Прывітальнае слова рэктара ўніверсітэта Казакова Мікалая Мікалаевіча, выступленні прадстаўнікоў арганізацый-заказчыкаў кадраў і адказнага сакратара прыёмнай камісіі.
11:30 – 13:00: Майстар-класы, квэсты і інтэрактывы на факультэтах. Знаёмства з дэканамі, загадчыкамі кафедр, прадстаўнікамі арганізацый-заказчыкаў кадраў.
11:30 – 12:30: Уручэнне дыпломаў пераможцам універсітэцкай алімпіяды .
С 13:00: Наведванне студэнцкага гарадка, спартыўнага комплексу і басейна.



Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна выбраць факультэт, які зацікавіў, і запоўніць форму рэгістрацыі :
- Будаўнічы факультэт
- Механічны факультэт
- Факультэт прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва
- Факультэт кіравання працэсамі перавозак
- Факультэт эканомікі і бізнес-тэхналогій
- Электратэхнічны факультэт
- Ваенна-транспартны факультэт
Не згубіце магчымасць адчуць сябе часткай дружнай сям'і БелДУТ, пазнаёміцца са спецыяльнасцямі і вызначыцца з прафесійнай будучыняй!
Кантактная інфармацыя:
Тэлефоны:
+375 44 588-48-08 (Viber, Telegram)
+375 232 95-28-02
+375 232 31-55-04
E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter