З Днём чыгуначніка!


Паважаныя калегі, паважаныя працаўнікі і ветэраны стальной магістралі.

Сардэчна віншую вас з прафесійным святам!

Чыгункі па праве лічацца асноўнымі транспартнымі артэрыямі краіны, ад паспяховай працы якіх залежыць не толькі бяспека і камфорт пасажыраў, але і паступальнае развіццё ўсіх галін эканомікі Рэспублікі Беларусь.

Сёлета беларуская чыгунка адзначае 160 гадоў з дня заснавання. Гэтую знамянальную дату мы сустракаем з гонарам за дасягненні навукоўцаў Белдута, якія нястомна працуюць на карысць стальной магістралі, з гонарам за сваіх выпускнікоў - прафесіяналаў высокага класа, якіх кожны год падрыхтоўвае Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту.

Чыгуначнікі і надалей будуць служыць прыкладам для работнікаў іншых галін, забяспечваючы сваёй працай падтрымку галоўных складнікаў гэтай галіны-бяспека, надзейнасць, хуткасць.

Моцнага здароўя, прафесійнага росту, дабрабыту, міру і сямейнага шчасця!

                      

Рэктар універсітэта
доктар фізіка-матэматычных навук
Ю. І. КУЛАЖАНКА

Parovoz

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter