Атрымай асалоду ад роднай мовы
- Апублікавана 08.09.2022 14:15
5 верасня ў БелДУТ прайшла акцыя «Атрымай асалоду ад роднай мовы», якая праводзілася на беларускай мове.
Паўдзельнічаць можна было каля ўваходу на 21 стагоддзе і з боку пр. Перамогі.
Удзельнікам прапаноўвалася дакладна выканаць заданні і атрымаць салодкі прыз. Заданні ўключалі ў сябе пытанні пра беларускую культуру, фальклор, дзяржаўнасць.
Таксама прапаноўвалася прадоўжыць прыказкі і прымаўкі, перавесці выказванні з рускай мовы на беларускую, хутка і выразна прамовіць хуткамоўку, а таксама назваць 5 «смачных» беларускіх слоў.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter