Дзень настаўніка ў Палацы Рэспублікі


Урачысты сход і святочны канцэрт, прысвечаныя Дню настаўніка, адбыліся ў Мінску ў Палацы Рэспублікі.

Дзякуючы садзейнічанню кіраўніцтва і прафсаюзнай арганізацыі, у складзе дэлегацыі Гомельскай вобласці ў сталіцу прыбылі і прадстаўнікі нашага ўніверсітэта.

У іх ліку – адказныя за выхаваўчую работу на факультэтах, выхавальнікі студэнцкіх інтэрнатаў, прафесарска-выкладчыцкі састаў, прадстаўнікі савета маладых вучоных і рэктарата.

Мерапрыемства адкрыў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, зачытаўшы Віншавальны зварот ад Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі, акрамя таго, у адрас педагогаў прагучалі цёплыя словы ад міністра адукацыі Андрэя Іванца.

Ну, вядома, парадавалі прысутных у канцэртнай зале плеяда беларускіх артыстаў пад акампанемент Прэзідэнцкага аркестра. Уразіў рэпертуар артыстаў, ён адрозніваўся разнастайнасцю і навізной, ахопам усіх музычных напрамкаў і стыляў.

Кірыл Максімчык, 
член савета маладых вучоных

7

5

6

9

8

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter