Якуб Колас: 140 гадоў з дня нараджэння пiсьменнiка (1882-1956)


Мой родны кут, як ты мне мілы!.. 
Забыць цябе не маю сілы!
Не раз, утомлены дарогай,
Жыццём вясны мае убогай,
К табе я ў думках залятаю
І там душою спачываю.

Урывак з паэмы «Новая зямля»

Да 140-годдзя з дня нараджэння пісьменніка, паэта, драматурга, фалькларыста, лінгвіста, публіцыста і Году гістарычнай памяці ў навукова-тэхнічнай бібліятэцы дзейнічае выстава «Якуб Колас: 140 гадоў з дня нараджэння пiсьменнiка (1882-1956)».

36

На ёй прадстаўлены зборнікі твораў аўтара, біяграфічныя выданні і артыкулы з перыядычных выданняў, прымеркаваныя да юбілею аўтара.

Паэт унёс вялікі ўклад у ўзбагачэнне і развіццё беларускай мовы, актыўна займаўся перакладамі твораў на родную мову. Вяршыняй творчасці Якуба Коласа лічыцца паэма «Новая зямля», а самае буйное твор гэта трылогія «На ростанях».

Творчасць Якуба Коласа несумненна аказала вялікі ўплыў на далейшае развіццё не толькі беларускай літаратуры, але і самых розных абласцей культуры. У тэатры, кіно, музыцы, выяўленчым мастацтве з'явіліся творы, натхнёныя жыццём і творчасцю пісьменніка. Таксама творы Якуба Коласа неаднаразова перакладаліся на замежныя мовы.

42

40

41

39

 

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter