БелДУТ на «Дажынках - 2022»


У мінулыя выхадныя, 12 лістапада, у горадзе Добрушы адбылося абласное свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2022», куды прыбылі шматлікія дэлегацыі з розных раёнаў Гомельшчыны.

У цэнтры горада разгарнуліся розныя выставы - сельскагаспадарчай і рарытэтнай тэхнікі, гандлёвыя рады, выстава-кірмаш дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. 

Кульмінацыйным момантам свята стала ўшанаванне на сцэне Палаца культуры пераможцаў абласнога спаборніцтва і святочны канцэрт «Калядны каравай», у якім узяў актыўны ўдзел народны ансамбль танца «Палескія зоры».

7

9

10

Спецыяльна для мерапрыемства сумесна з гуртом «Аура» была створана вакальна-харэаграфічная кампазіцыя пад песню «Барані сваё», а таксама «Палескія зоры» сталі ўпрыгожваннем пралогу і фінальнай кампазіцыі святочнай праграмы.

6

8

Студэнтам механічнага факультэта, удзельнікам ансамбля танца, Сяргееву Уладзіславу і Шую Максіму была даверана ганаровая місія ўручэння кветкавай кампазіцыі ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі для ўсіх удзельнікаў свята.

15

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter