Перамога ў Рэспубліканскай віктарыне «Я хачу быць мытнікам»
- Апублікавана 30.11.2022 08:10
28 лістапада 2022 года ва ўніверсітэце адбылася Рэспубліканская Віктарына «Я хачу быць мытнікам» сярод каманд студэнтаў вышэйшых навучальных установаў, якія навучаюцца па спецыяльнасці «Мытная справа». Віктарына праводзілася кафедрай «Мытная справа» сумесна з Гомельскай мытняй.
У віктарыне ўзялі ўдзел 4 каманды:
- Каманда Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта;
- Каманда Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітета;
- Каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы;
- Каманда Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.
На віктарыне ў якасці гледачоў прысутнічалі вучні мытнага 11 «А» класа сярэдняй школы № 19 і супрацоўнікі Гомельскай мытні.
Віктарына складалася з двух конкурсаў: першы – «Сіла ў ведах» у фармаце «квіза» па тэматыках: «Беларуская дзяржаўнасць і народнае адзінства», «Мытная справа ўчора і сёння: гісторыя і сучасныя рэаліі», другі – «Будучыня мытні» ў фармаце прадстаўлення наватарскіх ідэй (праектаў) студэнтаў.
Ацэньвалі вынікі члены журы, у склад якога ўвайшлі: старшыня журы –Трацюк Канстанцін Леанідавіч, выконваючы абавязкі начальніка Гомельскай мытні і члены журы – Жывадзёр Алег Анатольевіч, намеснік дырэктара Гомельскага філіяла РУП «Белмытсэрвіс», Рабцава Наталля Адамаўна, намеснік дэкана, адказны за ідэалагічную і выхаваўчую работу на факультэце эканомікі і бізнес-тэхналогій, Шэстак Вольга Мікалаеўна, загадчык кафедры «Мытная справа» і Пятроў-Рудакоўскі Антон Пятровіч, дацэнт кафедры «Мытная справа».
Студэнты ўсіх каманд прадэманстравалі добрыя веды па тэматыцы квіза, упэўнена трымаліся пры прэзентацыі хатняга задання на тэму «Будучыня мытні».
У выніку падліку балаў пры падвядзенні вынікаў журы вызначыла наступных пераможцаў.
1 месца – каманда Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.
2 месца – каманда Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўниверсітэта.
3 месца – каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітета імя Янкі Купалы.
ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ - студэнтаў 2 курса Петухову Дар’ю, Нікіціна Аляксандра, Шугава Дзяніса и Юзенкова Аляксея.
Выказваем падзяку супрацоўнікам Гомельскай мытні за ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні віктарыны.
Асобная падзяка студэнтам 4 курса спецыяльнасці «Мытная справа» за правядзенне падрыхтоўчых работ і суправаджэнне алімпіяды.
Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter