Выязны занятак у Гомельскай мытні


Для замацавання ведаў па спецыяльных дысцыплінах, атрымання ўяўлення аб спецыфіцы работы мытных органаў, іх ролі і месцы ў сістэме забеспячэння нацыянальнай бяспекі, аб арганізацыі мытнага кантролю, асаблівасцях перамяшчэння тавараў, якія з’яўляюцца аб’ектамі культурна-гістарычнай спадчыны, іх мытнага дэкларавання, дацэнтам кафедры «Мытная справа» А.П. Пятровым-Рудакоўскім 27 снежня 2022 года быў арганізаваны выязны занятак у Гомельскай мытні для студэнтаў чацвёртага курса спецыяльнасці «Мытная справа».

24

Занятак пачаўся з лекцыі, праведзенай начальнікам аддзела ідэалагічнай работы Гомельскай мытні Дзмітрыем Алегавічам Асененка. Лекцыя прайшла ў форме дыялогу, у ходзе якога студэнты ўзгадалі практычна ўсе ключавыя моманты арганізацыі мытнай справы і спецыяльныя дысцыпліны, што вывучаліся імі на працягу чатырох курсаў.

Затым была праведзена экскурсія па Музейнай экспазіцыі Гомельскай мытні, дзе студэнты азнаёміліся не толькі з гісторыяй фармавання і развіцця мытнай службы Беларусі і Гомельшчыны, але і вывучылі экспанаты, якія дапамогуць ім у будучай прафесійнай дзейнасці выяўляць спосабы ўтойвання тавараў, забароненых або абмежаваных да перамяшчэння праз мытную мяжу, вызначаць выпадкі наўмыснага няслушнага дэкларавання тавараў. Асаблівую цікавасць у экспазіцыі ўяўляе зала, дзе прадстаўлены гісторыка-культурныя каштоўнасці, якія, дзякуючы пільнасці мытнай службы, былі выратаваны ад вывазу за межы Беларусі.

18

20

21

23

22

Заключнай часткай занятку стала знаёмства з працай кіналагічнай службы Гомельскай мытні. Кінолаг Яўген Халько прадэманстраваў навыкі трэніруемай ім службовай сабакі Норы па выяўленні наркатычных сродкаў і распавёў пра асаблівасці падрыхтоўкі службовых сабак для выканання розных задач, якія стаяць перад мытнай службай.

19

26
27

Кафедра «Мытная справа» дзякуе кіраўніцтву Гомельскай мытні, а таксама асабіста начальніку аддзела ідэалагічнай работы Дзмітрыю Асененка і кінолагу Яўгену Халько за арганізацыю мерапрыемств.

Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите Ctrl-Enter